Інфаграфіка

Зімовыя шыны |

Зімовыя шыны |

Па 4 снежня ў Беларусі праводзіцца прафілактычная акцыя “Зімовы цюнінг для машын – правільны пратэктар шын!”

Згодна з ПДР з 1 снежня па 1 сакавіка пры ўдзеле ў дарожным руху аўтамабілі павінны быць аснашчаны зімовымі шынамі.

Патрабаванне распаўсюджваецца на аўтамабілі:

– з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т уключна,

– легкавыя і грузапасажырскія з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 т,

– аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 т.

Зімовая рызіна павінна быць устаноўлена на ўсіх колах і мець:

– астаткавую вышыню малюнка пратэктара не менш як 4 мм;

– маркіроўку ў выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе або знакамі М+S, M&S, M.S., M S, All Seasons.

Параўнанне тармазнога шляху*:

– зімовыя шыны, новыя – 23,9 м,

– зімовыя шыны, 4 мм – 25,0 м,

– летнія шыны, новыя – 46,8 м.

За парушэнне гэтага патрабавання ПДР прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – папярэджанне або штраф да 0,5 базавай велічыні (БВ)**.

Пры паўторным парушэнні на працягу года – штраф ад 2БВ да 5 БВ.

*Пры скорасці 50 км/гадз на ўтрамбаваным снезе.

**Цяпер 1 БВ складае Br27.

Крыніца: УДАІ МУС Беларусі.

Источник

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть