Грамадства

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 873 пацыенты з COVID-19, выпісаны 949

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 873 пацыенты з COVID-19, выпісаны 949
Фота з архіва

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

Індыйскі штам каранавіруса ўпершыню выяўлены ў Літве

Японія з 20 чэрвеня адменіць надзвычайнае становішча ў 9 прэфектурах

17 чэрвеня, Мінск . За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 873 пацыенты з COVID-19, выпісаны 949. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 408 621 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 401 462 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3015 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 20 697 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 593 438 тэстаў.

Больш за 733,6 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 423,9 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть