Эканоміка

Урад працуе над комплексам мер для росту інвестыцый

Урад працуе над комплексам мер для росту інвестыцый
Фота з архіва

2 кастрычніка, Мінск . Урад працуе над комплексам мер для росту інвестыцый, паведаміў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў Палаце прадстаўнікоў,

“У аснове росту эканомікі ў наступнай пяцігодцы ляжаць эфектыўныя інвестыцыі, якія плануюцца на мадэрнізацыю дзеючых вытворчасцей, дзе будзе забяспечана акупнасць праектаў і стварэнне новых прадпрыемстваў з нуля. Міністэрства эканомікі ў адпаведнасці з маім даручэннем завяршае работу над фарміраваннем нацыянальнага інфраструктурнага плана да 2025 года. Эканоміка краіны востра мае патрэбу ў нарошчванні інвестыцый, павышэнні працэнта інвестыцый у валавым унутраным прадукце”, – сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, для аднаўлення інвестыцыйнага росту будуць стварацца неабходныя ўмовы. “Трэба ўдасканаліць прававое поле для безбар’ернага і бяспечнага бізнес-асяроддзя, каб знізіць рызыкі і выдаткі для інвестараў – не толькі замежных, але і айчынных. Прадоўжым работу па дэкрыміналізацыі эканамічных рызык. Неабходна забяспечыць права менеджараў, кіраўнікоў на прыняцце рашэнняў у рамках разумнай дзелавой рызыкі”, – адзначыў прэм’ер-міністр.

Сярод прыярытэтаў да 2025 года таксама экспарт, інавацыі і лічбавізацыя. Урад працуе ўжо над мадэрнізацыяй сістэмы падтрымкі экспарту.

Источник

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть