У свеце

У турэцкім Ізміры завяршыліся пошукава-выратавальныя аперацыі пасля землетрасення

У турэцкім Ізміры завяршыліся пошукава-выратавальныя аперацыі пасля землетрасення
Фота NTV

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Ізміры на захадзе Турцыі спынілі пошукава-выратавальныя работы пасля землетрасення, якое адбылося 30 кастрычніка. Колькасць ахвяр павялічылася да 114, паведамляе турэцкі тэлеканал NTV.

Цяпер у горадзе пачаліся работы па вывазе абломкаў разбураных у выніку стыхіі будынкаў.

У пошукава-выратавальных мерапрыемствах прымалі ўдзел каля 8 тыс. супрацоўнікаў службы ратавання.

Землетрасенне магнітудай 6,6 адбылося 30 кастрычніка, падземныя штуршкі на глыбіні 16,5 км былі зафіксаваны ў Эгейскім моры. Больш за ўсё разбурэнняў прыпала на турэцкі горад Ізмір. Сейсмолагі прадаўжаюць фіксаваць афтэршокі ў рэгіёне. Усяго было зарэгістравана 713 афтэршокаў, у тым ліку 44 магнітудай большай за 4. Паводле апошніх даных, у выніку стыхійнага бедства пацярпелі 1035 грамадзян, 898 з іх ужо выпісаны, яшчэ 137 прадаўжаюць лячэнне.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть