Спорт

У трэніровачны лагер жаночай футбольнай зборнай Беларусі выкліканы 24 ігракі

У трэніровачны лагер жаночай футбольнай зборнай Беларусі выкліканы 24 ігракі
Фота team.abff.by

21 кастрычніка, Мінск . Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па футболе Юрый Малееў вызначыў склад для падрыхтоўкі да чарговага адборачнага матчу чэмпіянату Еўропы з камандай Паўночнай Ірландыі,

У трэніровачны лагер выкліканы 24 футбалісткі:

варатары – Наталля Васкабовіч, Кацярына Кавальчук (абедзве – “Мінск”), Кацярына Міклашэвіч (“Лакаматыў”, Масква, Расія), Марыя Свідуновіч (“Дынама-БДУФК”, Мінск);

абаронцы – Юлія Слясарчык, Настасся Новікава, Вікторыя Казакевіч, Валерыя Карачун (усе – “Дынама-БДУФК”, Мінск), Ганна Казюпа, Ксенія Кубічная, Ганна Сас (усе – “Мінск”);

паўабаронцы – Настасся Ліннік, Настасся Шупо, Настасся Шлапакова, Ганна Піліпенка, Віта Нікалаенка (усе – “Дынама-БДУФК”, Мінск), Настасся Харланава, Настасся Пабегайла (абедзве – “Мінск”), Валерыя Богдан (“Зорка-БДУ”, Мінск), Таццяна Краснова (“Разань-ВДВ”, Расія);

нападаючыя – Карына Альховік, Дар’я Сцяжко (абедзве – “Дынама-БДУФК”, Мінск), Кацярына Дудко (“Нёман”, Гродна), Настасся-Гражына Шчарбачэня (РЖК, Мар’ямаа, Эстонія).

Сёння беларуская каманда павінна была згуляць у гасцях у лідараў нарвежак, але ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй матч быў перанесены на наступны год. Цяпер беларускі будуць рыхтавацца ў Мінску, а 27 кастрычніка на полі сталічнага стадыёна “Дынама” правядуць сустрэчу са зборнай Паўночнай Ірландыі (пачатак у 19.00, уваход свабодны).

Для зборнай Беларусі гэта будзе пяты паядынак у кваліфікацыйнай групе С. Да гэтага яны двойчы перамаглі аўтсайдара турніру каманду Фарэрскіх астравоў – 6:0 (дома) і 2:0 (у гасцях), а таксама на сваім полі пацярпелі два паражэнні: ад Нарвегіі – 1:7 і Уэльса – 0:1. Цяпер становішча ў групе С наступнае: Нарвегія – 15 ачкоў (5 матчаў), Уэльс – 8 (5), Беларусь – 6 (4), Паўночная Ірландыя – 5 (5), Фарэрскія астравы – 0 (5).

У гэтым годзе падапечныя Юрыя Малеева яшчэ павінны правесці дзве выязныя сустрэчы – 27 лістапада ў Паўночнай Ірландыі і 1 снежня ва Уэльсе.

У фінальную стадыю жаночага кантынентальнага першынства выйдуць пераможцы 9 кваліфікацыйных груп, а таксама 3 лепшыя каманды з заняўшых другія месцы. Яшчэ 3 пуцёўкі ў матчах плэй-оф разыграюць астатнія 6 зборных, якія фінішуюць другімі ў сваіх групах.

Першапачаткова фінальны турнір павінен быў адбыцца летам 2021 года, але ў сувязі з пандэміяй COVID-19 было вырашана перанесці яго на год. Плануецца, што фінальная стадыя жаночага Еўра пройдзе на англійскіх футбольных арэнах з 6 па 31 ліпеня 2022 года. Беларускія футбалісткі яшчэ ні разу не выходзілі ў фінальную стадыю чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть