Эканоміка

У Беларусі ў студзені-маі пабудавалі 16,7 тыс. кватэр

У Беларусі ў студзені-маі пабудавалі 16,7 тыс. кватэр

18 чэрвеня, Мінск . Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені – маі пабудавалі 16,7 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1,497 млн кв.м жылля. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 555,4 тыс. кв.м, або 37,1 працэнта ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. З іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 405,5 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 463 тыс. кв.м жылля, або 30,9 працэнта ад агульнага ўводу па краіне.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть