Грамадства

У 2020 годзе перададзены на перапахаванне астанкі 250 загінулых у час войнаў

У 2020 годзе перададзены на перапахаванне астанкі 250 загінулых у час войнаў
Фота з архіва

6 мая, Мінск . У 2020 годзе знойдзены і перададзены на перапахаванне астанкі 250 загінулых у час войнаў. Аб гэтым журналістам сёння паведаміў начальнік упраўлення па ўвекавечванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Міністэрства абароны Сяргей Варановіч,

“З атрыманнем незалежнасці наша дзяржава асаблівую ўвагу ўдзяляе рабоце, звязанай з увекавечваннем памяці аб загінулых пры абароне Айчыны і захаваннем памяці аб ахвярах войнаў. Для гэтых работ таксама прыцягваецца і моладзь, якая актыўна дапамагае ў гэтай справе. Мы супрацоўнічаем са многімі пошукавымі клубамі і аб’яднаннямі Беларусі. Так, у 2020 годзе ўдзел у пошукавых аперацыях прынялі 132 чалавекі, сумесныя палявыя раскопкі былі праведзены на тэрыторыі 19 раёнаў ва ўсіх абласцях краіны. Выняты і перададзены на перапахаванне астанкі 250 загінулых, устаноўлены звесткі аб 15 з іх, – расказаў Сяргей Варановіч. – Мы таксама супрацоўнічаем з расійскімі грамадскімі аб’яднаннямі. У мінулым годзе з-за пандэміі мы адпрацавалі толькі адзін аб’ект, а ў гэтым – 52-і асобны спецыялізаваны пошукавы батальён з удзелам маскоўскіх вышукнікоў ужо выявіў 125 ваеннаслужачых Рабоча-сялянскай арміі і дзве ўзнагароды. Работа ў гэтым напрамку будзе прадоўжана”.

Начальнік адзначыў, што ў 2021 годзе палявыя пошукавыя работы будуць праведзены на 147 пошукавых аб’ектах у краіне. “На сёння мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі для далейшага перапахавання перададзены астанкі 360 загінулых: 357 з іх – ваеннаслужачыя Рабоча-сялянскай арміі і тры – ахвяры войнаў. Устаноўлены асобы пяці з іх. Таксама знойдзены чатыры ўзнагароды: тры медалі “За адвагу” і адзін – “За баявыя заслугі”, – сказаў ён.

“Акрамя таго, у гэтым годзе таксама плануецца правесці пошук на сямі аб’ектах, дзе, паводле папярэдняй інфармацыі, ёсць ахвяры генацыду беларускага народа – пахаванні мясцовага насельніцтва ахвяр вайны і савецкіх ваеннапалонных”, – дадаў Сяргей Варановіч.

Прадстаўнік Міністэрства абароны падзяліўся, што цяпер работы вядуцца недалёка ад вёскі Гайна Лагойскага раёна. “Іх правядзенне было ініцыявана членамі грамадскага аб’яднання “Памяць у сэрцах” у мэтах удакладнення даных аб колькасці загінулага мірнага насельніцтва ў гады акупацыі і дастойнага увекавечвання памяць пра іх. Ужо на першым этапе раскопак на глыбіні каля 50 см удалося выявіць астанкі траіх чалавек – двух дарослых і дзіцяці. Пры паглыбленні яшчэ да 1,5 м расчышчаны астанкі 50 загінулых. Там жа былі знойдзены некалькі дзясяткаў гільзаў вытворчасці Германіі калібру 7,92 мм і гільзы ад пісталета парабелум калібру 9 мм. Патроны гэтых калібраў выкарыстоўваліся карнікамі для расстрэлаў”, – канстатаваў начальнік.

Вымаць з зямлі астанкі загінулых і знойдзеныя знаходкі, а таксама праводзіць судова-медыцынскія экспертызы будуць супрацоўнікі Следчага камітэта. “Гэтыя працэсуальныя дзеянні праходзяць у рамках расследавання крымінальнай справы па факце генацыду ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мэта даследавання – забеспячэнне сацыяльнай гістарычнай справядлівасці, устараненне белых плям у гісторыі, умацаванне нацыянальнай бяспекі”, – рэзюмаваў Сяргей Варановіч.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть