Культура

Ваенная тэматыка для “Беларускай энцыклапедыі” з’яўляецца традыцыйнай – Ваніна

Ваенная тэматыка для "Беларускай энцыклапедыі" з'яўляецца традыцыйнай - Ваніна
Фота з архіва

21 чэрвеня, Мінск . Ваенная тэматыка для “Беларускай энцыклапедыі” з’яўляецца традыцыйнай, заявіла сёння журналістам дырэктар выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Вольга Ваніна,

“Ваенная тэматыка ў кнігавыданні заўсёды актуальная і з’яўляецца, можна сказаць, традыцыйнай для нашага выдавецтва. За апошнія некалькі гадоў выпушчана больш за 20 выданняў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. У гэтым годзе мы прадаўжаем выпускаць серыі кніг, якія былі пачаты раней”, – адзначыла Вольга Ваніна.

Адной з такіх серый з’яўляецца “Беларусь памятае: у імя жыцця і міру”, у якой выйшлі такія знакавыя праекты, як “Беларусь партызанская”, “Нельга забыць. Нельга зразумець. Нельга апраўдаць. Ілюстраваная энцыклапедыя спаленых вёсак Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Савецкія святы і партызанскія парады на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны” і “Сузор’е герояў зямлі беларускай”.

“І вось цяпер выйшла пятая кніга “Яны былі першымі. Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР першага склікання”. У Вярхоўнага Савета БССР першага склікання быў вельмі складаны лёс. Многія дэпутаты адправіліся на фронт, удзельнічалі ў баях, многія загінулі. У працэсе падрыхтоўкі гэтай кнігі сталі вядомы імёны 94 загінулых”, – расказала дырэктар.

Выдавецтвам, а таксама Нацыянальным архівам Беларусі, дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў была праведзена вялікая работа па пошуку інфармацыі. Удзел у праекце па падборы ілюстрацыйнага матэрыялу прымаў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Былі зроблены запыты ў тым ліку і ў расійскія архівы. Кніга расказвае пра жыццё чатырох загінулых у гады вайны дэпутатаў, кожнаму з іх прысвечаны асобны артыкул. Дзе б яны ні былі ў гады вайны: на франтах, у тыле або на акупіраванай нацыстамі тэрыторыі, – яны гэтак жа, як і ў мірны час, беззапаветна служылі свайму народу і Айчыне.

Таксама выдавецтва выпускае серыю кніг “Беларусь. Трагедыя і праўда памяці”. “Гэтыя кнігі выдаюцца з афармленнем у чорным колеры, які настройвае на сумную ноту. Бо гэтыя выданні расказваюць пра цяжкія падзеі – яны прадстаўляюць месцы масавай гібелі, масавых пахаванняў людзей. У гэтай серыі ўжо выйшлі кнігі пра Хатынь, Асвенцім, Трасцянец, Навагрудак, Асіповіцкае гета. Цяпер ідзе падрыхтоўка праекта пра Глыбоцкае гета. Гэта кніга пра подзвіг і трагедыю вязняў гета – пра іх гераічнае паўстанне. У апошні момант, перад смерцю, яны падняліся са зброяй у руках супраць катаў. Кніга рыхтуецца на аснове архіўных матэрыялаў, а таксама ўспамінаў выратаваных вязняў”, – падкрэсліла Вольга Ваніна.

“Мне здаецца, дарослыя людзі разумеюць усю гэту праблематыку, складанасць і важнасць гэтай тэмы. Але асабліва важна гаварыць пра гэта з дзецьмі, падлеткамі, таму мы пастаянна выпускаем кнігі для школьнікаў рознага ўзросту. У прыватнасці, у серыі “Беларуская дзіцячая энцыклапедыя” ў мінулым годзе выйшла кніга “Памяць беражліва захоўваем. Вялікай Перамозе прысвячаецца”, у якой сабрана інфармацыя аб асноўных помніках ВАВ, музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, карцінах беларускіх мастакоў на ваенную тэму, а таксама прыведзены асноўныя імёны герояў Савецкага Саюза”, – сказала дырэктар.

У гэтай жа серыі ў выдавецтве ў бягучым годзе выйшла дзве кнігі: “Вялікая Айчынная вайна. Беларусь у 1941 годзе” і “Танкі Вялікай Айчыннай вайны. Савецкая і нямецкая бронетэхніка”. Кнігі выкладаюць асноўныя факты, звязаныя з ВАВ, яны праілюстраваны матэрыяламі рэканструкцыі, якія праходзяць на Лініі Сталіна.

“У першай кнізе ідзе расказ пра Брэсцкую крэпасць, барацьбу за Магілёў, контрудар пад Гроднам, лётчыкаў-герояў, акружэнне Мінска, а таксама пра тое, як бронепаязды ўдзельнічалі ў баях. У другой пералічваюцца самыя розныя віды танкаў. Даюцца параўнальныя характарыстыкі савецкіх і нямецкіх танкаў, іх колькасць у пачатку вайны і потым. Расказваецца, якімі спосабамі можна было змагацца з танкавымі дывізіямі”, – прадоўжыла Вольга Ваніна.

Дзве кнігі ў бягучым годзе выйшлі ў серыі “Гісторыя для школьнікаў”: “Доктар Яўген Клумаў. Дарога ў бессмяротнасць” і “Беларусы на смаленскіх рубяжах летам 1941 года”. Рыхтуецца таксама кніга пра бітву пад Масквой.

Яўген Клумаў – урач-універсал, бліскучы дыягност і хірург, эпідэміёлаг, вучоны з сусветным імем, адна з самых значных фігур Мінскага антыфашысцкага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ён стаў адным з двух урачоў, якія не ўдзельнічалі непасрэдна ў баявых дзеяннях, і тым не менш удастоены вышэйшай узнагароды сваёй краіны, звання Героя Савецкага Саюза. Ён быў узнагароджаны пасмяротна. Кніга расказвае гісторыю доктара-падпольшчыка, які, калі яго раскрылі фашысты, адхіліў іх прапанову аб выездзе ў Германію, дзе яму давалася магчымасць жыць, займаючыся выкладчыцкай і навуковай дзейнасцю, і выбраў смерць у канцлагеры.

“Другая кніга прысвечана першай буйной бітве ў гады Вялікай айчыннай вайны, якая адбылася пад Смаленскам. Яна закранула не толькі Смаленскую, але і Магілёўскую вобласць. У гэтых баях падчас контратакі, контрнаступлення былі адбіты Жлобін, Рагачоў, і дзякуючы гэтаму цэлы месяц удалося ўтрымліваць Магілёў. Гэта бітва паўплывала на ход першапачатковых падзей вайны, гэта значыць тое, што там адбывалася, дапамагло сабраць сілы, каб у далейшым змяніць ход вайны. Менавіта ў гэтых баях упершыню былі выкарыстаны гвардзейскія рэактыўныя мінамёты “Кацюша”, – дадала дырэктар.

Источник

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть