Палітыка

Пасол Расіі ўручыў копіі даверчых грамат кіраўніку МЗС Беларусі

Пасол Расіі ўручыў копіі даверчых грамат кіраўніку МЗС Беларусі
Фота МЗС

30 красавіка, Мінск . Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 30 красавіка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Яўгенам Лук’янавым з нагоды ўручэння копій даверчых грамат. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Уладзімір Макей павіншаваў пасла Расіі з пачаткам дыпламатычнай місіі ў нашай краіне і выказаў надзею на яго актыўную работу ў мэтах далейшага ўмацавання ўсебаковых адносін паміж Мінскам і Масквой.

Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб’яднанняў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть