Грамадства

Парывісты вецер і да -12°С чакаецца ў Беларусі 8 снежня

Парывісты вецер і да -12°С чакаецца ў Беларусі 8 снежня

7 снежня, Мінск . Парывісты вецер і да 12 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 8 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак чакаецца пераменная воблачнасць, будзе без ападкаў. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 5-10 м/с, з парывамі да 12-14 м/с, уначы месцамі ў заходніх раёнах – да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 па захадзе да 12 градусаў марозу па ўсходзе краіны, удзень будзе 1-6 градусаў ніжэй за нуль.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть