Інфаграфіка

Партрэт беларускай сям’і |

Партрэт беларускай сям'і |

У Беларусі налічваецца 2 612 413 сем’яў, з іх больш за 43% маюць дзяцей малодшых за 18 гадоў*.

У 2020 годзе ў Беларусі заключана 50 384 шлюбы.

Колькасць шлюбаў на 1 тыс. чалавек насельніцтва – 5,4**.

Сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб у жанчын – 26,2 года, у мужчын – 28,4 года.

92,6% шлюбаў былі ўзяты паміж беларусамі.

Сярод узятых шлюбных саюзаў 718 шлюбаў, у якіх жаніх і нявеста былі ва ўзросце 60 гадоў і старэйшым.

Расце колькасць дзяцей, народжаных трэцімі і наступнымі. Доля такіх дзяцей у агульнай колькасці народжаных:

2010 – 11,6%;

2020 – 24,6%.

Колькасць маладых і шматдзетных сем’яў, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў:

маладыя сем’і: 2019 – 302 310; 2020 – 294 945;

шматдзетныя сем’і: 2019 – 40 250; 2020 – 40 771.

Колькасць маладых і шматдзетных сем’яў, якія атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы:

маладыя сем’і: 2019 – 6559; 2020 – 7737;

шматдзетныя сем’і: 2019 – 7785; 2020 – 11 674.

* Паводле даных перапісу насельніцтва 2019 года.

** Тут і далей – па выніках 2020 года.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Источник

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть