Інфаграфіка

Новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў |

Новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў |

У Беларусі з 1 лістапада ўстаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп.

З 1 лістапада 2020 года па 31 студзеня 2021 года МСБ у разліку на месяц складзе:

Br419,78* – на аднаго члена сям’і з чатырох чалавек;

Br450,43 – на аднаго члена маладой сям’і з трох чалавек;

Br528,3 – для працаздольнага насельніцтва;

Br410,1 – для пенсіянераў;

Br352,55 – для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў;

Br448,14 – для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў;

Br457,49 – для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.

* На 1,6% перавышае нарматыў, які дзейнічае з 1 жніўня па 31 кастрычніка бягучага года (Br413,1).

Сярэднедушавы МСБ сям’і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, а таксама для вызначэння іншых сацыяльных стандартаў.

Крыніца: пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 кастрычніка 2020 года №96.

Источник

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть