Эканоміка

Мазырскі НПЗ з 1 чэрвеня пачынае капітальны рамонт

Мазырскі НПЗ з 1 чэрвеня пачынае капітальны рамонт
Фота з архіва

28 мая, Мінск . Мазырскі НПЗ з 1 чэрвеня пачынае капітальны рамонт, паведамілі на заводзе.

“З 1 чэрвеня Мазырскі НПЗ уступае ў капітальны рамонт, аб чым спажыўцы прадукцыі прадпрыемства загадзя папярэджаны”, – гаворыцца ў паведамленні.

На прадпрыемстве адзначылі, што дастатковы ўзровень тэхнічнай аснашчанасці, аптымізацыя вытворчых працэсаў, наяўнасць магутнага рэзервуарнага парку, які дазваляе назапашваць гатовыя нафтапрадукты, аптымізацыя работ па капітальным рамонце (асобныя ўстаноўкі загадзя выводзіліся з тэхналагічнага працэсу для правядзення неабходных аперацый) дадуць магчымасць забяспечыць спажыўцоў на ўнутраным рынку і экспартных напрамках прапарцыянальна зніжэнню аб’ёмаў загрузкі.

Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод заснаваны ў 1971 годзе. Асноўныя віды дзейнасці завода – перапрацоўка нафты, вытворчасць і рэалізацыя нафтапрадуктаў.

Источник

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть