Палітыка

Макей і Барэль абмеркавалі перспектывы адносін паміж Беларуссю і ЕС

Макей і Барэль абмеркавалі перспектывы адносін паміж Беларуссю і ЕС
Уладзімір Макей. Фота з архіва

12 кастрычніка, Мінск . Адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з намеснікам старшыні Еўрапейскай камісіі, высокім прадстаўніком Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час размовы бакі абмеркавалі стан і перспектывы адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.

“З беларускага боку пацверджана прынцыповая гатоўнасць да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу з ЕС. Падкрэслена бесперспектыўнасць санкцый і контрпрадукцыйнасць санкцыйных падыходаў для развіцця адносін па лініі Беларусь – ЕС”, – праінфармавалі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Па просьбе свайго еўрапейскага калегі Уладзімір Макей таксама растлумачыў, што падыходы беларускага боку па ўстанаўленні парытэтнай колькасці дыпламатаў Польшчы і Літвы ў Беларусі з замежнымі ўстановамі беларускага боку ў названых краінах з’яўляюцца мерай у адказ, ніякім чынам не накіраваны супраць ЕС або на згортванне дыялогу і выкліканы асаблівай негатыўнай роляй, якую кіраўніцтва названых краін вырашыла адыгрываць адносна Беларусі.

Бакі дамовіліся падтрымліваць адкрытымі каналы для дыялогу.

Источник

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть