Прэзідэнт

Лукашэнка прыбыў у Ерэван на саміт АДКБ

Лукашэнка прыбыў у Ерэван на саміт АДКБ

23 лістапада, Мінск. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Арменію, паведамляе БЕЛТА.

У Ерэване 23 лістапада кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Мерапрыемства пройдзе ў вузкім і пашыраным складах.

Лідары краін абмяркуюць актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, асноўныя вынікі дзейнасці АДКБ у міжсесіённы перыяд. Удзельнікі саміту таксама разгледзяць шырокі спектр пытанняў, якія датычацца розных сфер і напрамкаў узаемадзеяння.

З улікам пераходу старшынства ў АДКБ да Беларусі ў 2022-2023 гадах Аляксандр Лукашэнка агучыць прыярытэтныя напрамкі, на якіх у гэты перыяд трэба будзе сканцэнтраваць сумесныя намаганні.

Источник

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть