Прэзідэнт

Лукашэнка павіншаваў Уільяма Рута з перамогай на выбарах Прэзідэнта Кеніі

Лукашэнка павіншаваў Уільяма Рута з перамогай на выбарах Прэзідэнта Кеніі

Фота з архіва

9 верасня, Мінск. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Уільяма Рута з перамогай на выбарах Прэзідэнта Кеніі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

“Ваша краіна дэманструе відавочныя поспехі ў сваім развіцці і карыстаецца заслужаным даверам на міжнароднай арэне. Падкрэсліваю зацікаўленасць Беларусі ў раскрыцці існуючага патэнцыялу двухбаковага ўзаемадзеяння паміж нашымі дзяржавамі”, – гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што ўмацаванню сувязей будзе садзейнічаць больш цеснае супрацоўніцтва ў гандлі, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, адукацыі, а таксама сумесная рэалізацыя праектаў у розных галінах.

Источник

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть