Прэзідэнт

Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з Вялікаднем | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з Вялікаднем | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь - афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА
Фота з архіва ТАСС

2 мая, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з Вялікаднем Гасподнім. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

“Час гэтага свята супадае з веснавым абуджэннем прыроды. Разам з сагрэтай сонцам зямлёй напаўняюцца святлом азораныя весткай аб цудоўным Хрыстовым Уваскрэсенні душы вернікаў”, – гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што шмат стагоддзяў таму хрысціянства стала для беларусаў і расіян краевугольным каменем агульных культурных, гістарычных, сямейных каштоўнасцей. “Старажытныя традыцыі праваслаўя аб’ядноўваюць жыхароў дзвюх краін, дапамагаюць з годнасцю прайсці любыя выпрабаванні, умацоўваюць наша агульнае імкненне жыць у міры і згодзе”, – падкрэсліў Прэзідэнт.

“Няхай радасць гэтых светлых дзён прымножыць вашы духоўныя сілы для падзвіжніцкага служэння на карысць Праваслаўнай Царквы і брацкіх народаў Беларусі і Расіі”, – пажадаў Патрыярху Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть