Прэзідэнт

Лукашэнка даў дадатковыя даручэнні па добраўпарадкаванні Брагіна і падобных да яго гарадкоў | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

Лукашэнка даў дадатковыя даручэнні па добраўпарадкаванні Брагіна і падобных да яго гарадкоў | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь - афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА
Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Брагіна

26 красавіка, Брагін . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі даў дадатковыя даручэнні па добраўпарадкаванні і развіцці Брагіна і падобных да яго гарадкоў,

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць дакладнага вызначэння зямельных участкаў, якія могуць быць запатрабаваны пад прыватнае жыллёвае будаўніцтва, добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол іх.

Аналагічна ён прапанаваў дзейнічаць і адносна іншых такіх гарадскіх пасёлкаў і невялікіх гарадоў на поўдні Беларусі, займаючыся добраўпарадкаваннем і ствараючы ўмовы для жыцця людзей.

Яшчэ адзін акцэнт – максімальна шырокае задзейнічанне мясцовай сыравіны і відаў паліва, выкарыстанне электраэнергіі.

Лукашэнка даў дадатковыя даручэнні па добраўпарадкаванні Брагіна і падобных да яго гарадкоў | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь - афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб добраўпарадкаванні Брагіна. Гэтыя работы праводзіліся ў 2018 годзе ў рамках выканання даручэння Прэзідэнта аб неабходнасці на працягу пяці гадоў забяспечваць добраўпарадкаванне не менш як двух пасёлкаў гарадскога тыпу ў кожнай вобласці з улікам мясцовых асаблівасцей, па прыкладзе гарадскога пасёлка Копысь Аршанскага раёна.

У прыватнасці, атрымала развіццё сацыяльная, спартыўная інфраструктура, добраўпарадкаваны парк. “Гэта значыць, цэнтр пасёлка ідэальны”, – зрабіў выснову Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым ён звярнуў увагу, што Брагін у адрозненне ад Копыся ўсё ж такі цэнтр раёна. “Узровень вышэйшы, чым Копысь. Але тым не менш элементы копыскага добраўпарадкавання павінны быць тут задзейнічаны. Там мы свабодныя зямельныя плошчы абгародзілі па 20-10-8 сотак. Чалавек прыходзіць: вось, калі ласка, купляй, будуй сабе дом. Трэба і тут так зрабіць, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Гэта далей перспектыва развіцця Брагіна і іншых маленькіх (гарадкоў. – Заўвага )”.

“У гэтым плане гэта такі добры вопыт прывядзення ў парадак не толькі пасёлкаў, але і раённых цэнтраў. А можа, недзе яшчэ – у аграгарадках, больш буйных гарадах такім чынам весці забудову. На гэта трэба звярнуць увагу”, – дадаў беларускі лідар.

Ён упэўнены, што калі грунтоўна падысці да гэтага пытання – стварыць пад’язныя пуці, інфраструктуру, – то такія ўчасткі будуць запатрабаваны.

“У Брагіне гэта адназначна трэба рабіць. Для такога пасёлка, як Брагін, ідэальна: цэнтр ёсць, куды людзі могуць прыйсці, заняцца спортам. Домікі акуратныя, прыведзены ў парадак. Трэба падтрымаць вось гэтыя нашы 5-6 паўднёвых раёнаў – гэта падбрушша беларускае. Нельга кідаць гэтыя землі, – падкрэсліў беларускі лідар. – Як гэтыя землі абараняць, калі тут людзей не будзе. Трэба добраўпарадкоўваць такія пасёлкі, раённыя цэнтры і аграгарадкі”.

Кіраўнік дзяржавы таксама паразмаўляў з прадстаўнікамі моладзі. Была ўзнята тэма развіцця і падтрымкі аматарскага спорту ў невялікіх гарадах і населеных пунктах, падобных да Брагіна. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць гэтага напрамку, назваўшы адной з асноў ідэалагічнай работы.

Лукашэнка даў дадатковыя даручэнні па добраўпарадкаванні Брагіна і падобных да яго гарадкоў | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь - афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

Лукашэнка даў дадатковыя даручэнні па добраўпарадкаванні Брагіна і падобных да яго гарадкоў | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь - афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

Лукашэнка даў дадатковыя даручэнні па добраўпарадкаванні Брагіна і падобных да яго гарадкоў | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь - афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть