У свеце

Колькасць загінулых у час цісканіны ў Сеуле павялічылася да 156

Колькасць загінулых у час цісканіны ў Сеуле павялічылася да 156

Фота Yonhap

1 лістапада, Мінск. Колькасць загінулых у час цісканіны ў сталіцы Рэспублікі Карэя Сеуле павялічылася да 156, паведамляе ТАСС са спасылкай на паўднёвакарэйскія СМІ.

Паводле даных улад, сярод загінулых 26 іншаземцаў з 14 краін. Паводле інфармацыі расійскага пасольства ў Сеуле, сярод ахвяр 4 грамадзянкі Расіі. Акрамя таго, амаль 70 пацярпелых знаходзяцца ў бальніцах.

Трагедыя адбылася ў цэнтры Сеула ў час святкавання Хэлаўіна. На вузкіх вулачках, дзе знаходзяцца дзясяткі клубаў, рэстаранаў, кафэ і бараў, сабралася шмат людзей, у выніку чаго пачалася цісканіна. Прычынай магло стаць з’яўленне мясцовай знакамітасці ў адной з начных устаноў, а таксама сутыкненні двух сустрэчных патокаў людзей. Паводле звестак паліцыі, на месцы здарэння было амаль 100 тыс. чалавек.

Источник

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть