Грамадства

Качанава: галоўнае дасягненне Мінскай вобласці – таленавітыя, энергічныя, прадпрымальныя людзі

Качанава: галоўнае дасягненне Мінскай вобласці - таленавітыя, энергічныя, прадпрымальныя людзі

Аляксандр Турчын і Наталля Качанава

17 студзеня, Мінск. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ўручыла старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксандру Турчыну віншавальны адрас з нагоды 85-годдзя з дня ўтварэння Мінскай вобласці, перадае наш сайт.

“Я шчыра хачу павіншаваць вас з гэтай важнай падзеяй, – сказала Наталля Качанава. – Хацела б падзякаваць вам за работу, за тое, што вы робіце для нашай краіны, нашага народа. Пажадаць вам усім дабрабыту, поспехаў у рабоце, новых дасягненняў, каб Мінская вобласць заўсёды была ў ліку лідараў. Кожнаму з вас – дабрабыту, шчасця і здароўя. І, несумненна, усяго самага добрага нашай краіне, каб быў мір, дабрабыт і магчымасць у далейшым развівацца”.

“За гэтыя гады Міншчына прайшла няпросты, але паспяховы шлях, напоўнены мноствам значных у гісторыі беларускай дзяржаўнасці дат, падзей, імёнаў. Яе ратны і працоўны подзвіг ацэнены па заслугах: вобласць двойчы ўзнагароджана ордэнам Леніна, ёй прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, – гаворыцца ў віншавальным адрасе. – Слаўнае гістарычнае мінулае Мінскай вобласці знаходзіць дастойнае прадаўжэнне ў яе сучаснасці. Сёння гэта цэнтральны рэгіён нашай краіны з унікальнай гісторыка-культурнай спадчынай і прыроднымі рэсурсамі, значным прамысловым і сельскагаспадарчым патэнцыялам”.

Самае галоўнае дасягненне рэгіёна – многія пакаленні жыхароў, “таленавітых, энергічных, прадпрымальных людзей, якія па-сапраўднаму любяць сваю малую радзіму, ганарацца яе гісторыяй, традыцыямі і сучаснымі поспехамі, з поўнай самааддачай добрасумленнай працай прымнажаюць багацце свайго краю”, адзначаецца ў віншавальным адрасе.

Источник

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть