Інфаграфіка

ID-картка беларуса |

ID-картка беларуса |

ID-картка – дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануюць пачаць выдаваць у 2021 годзе.

ID-картка змяшчае фатаграфію, подпіс, асноўныя даныя, кантактавы і бескантактавы чыпы.

Перавагі: абарона ад падробак, зручнасць карыстання, скарачэнне часу на адміністрацыйныя працэдуры, у перспектыве з дапамогай ID-карткі можна будзе аплачваць паслугі або выплачваць падаткі.

Кошт ID-карткі – 1 базавая велічыня*.

Для выезду за мяжу будзе выкарыстоўвацца біяметрычны пашпарт. На 32 старонках будзе персанальная інфармацыя ўладальніка, чып і месца для віз. Ніякіх адзнак, акрамя віз, у пашпарце не прадугледжана. Кошт пашпарта – 3 базавыя велічыні*.

*Цяпер 1 БВ складае Br29.

Крыніца: Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Источник

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть