Інфаграфіка

Як не стаць ахвярай кіберзлачынца. Абарона банкаўскай карткі |

Як не стаць ахвярай кіберзлачынца. Абарона банкаўскай карткі |

Найбольш распаўсюджаныя метады работы зламыснікаў:

атрыманне рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак з выкарыстаннем узламаных акаўнтаў знаёмых у сацыяльных сетках;

ілжэпакупнік – пад выглядам пакупніка зламыснік звязваецца з прадаўцом, прапануе ўнесці залог перад купляй тавару, а для атрымання грашовага пераводу дае яму спасылку на махлярскі сайт, візуальна падобны на афіцыйны сайт банка;

вішынг – прадстаўляючыся па тэлефоне супрацоўнікам банка, зламыснік спрабуе даведацца ў трымальніка карткі канфідэнцыяльную інфармацыю (яе рэквізіты, а таксама нумар пашпарта, асабісты ідэнтыфікацыйны нумар, лагіны, паролі, СМС-коды);

метад з выкарыстаннем смартфона – пад выглядам тэлефанавання зламыснік просіць смартфон, непрыкметна ўстанаўлівае на ім праграмнае забеспячэнне, з дапамогай якога пераводзіць грошы.

Не паведамляйце нікому:

– інфармацыю, размешчаную на вашай банкаўскай плацежнай картцы (на абодвух баках): нумар, дату, код;

– лічбавыя або літарныя коды;

– пашпартныя даныя.

Калі вам паступіў сумніўны званок:

– неадкладна завяршыце размову;

– звярніцеся ў кантакт-цэнтр банка, які выпусціў картку;

– выконвайце рэкамендацыі супрацоўніка банка.

Для абароны грашовых сродкаў кліентаў у банка ёсць уся неабходная інфармацыя.

Работнікі банка па тэлефоне не павінны запытваць ні рэквізіты карткі, ні пашпартныя даныя.

Не давайце нікому свой мабільны тэлефон і інфармуйце аб гэтым вашых блізкіх, асабліва дзяцей і асоб пажылога ўзросту.

Крыніца: Нацыянальны банк Беларусі

Источник

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть