Грамадства

Гендырэктар “Белфармацыі”: пастаўкі ўсіх неабходных медыкаментаў з Еўропы прадаўжаюцца

Гендырэктар "Белфармацыі": пастаўкі ўсіх неабходных медыкаментаў з Еўропы прадаўжаюцца

Фота з архіва

20 мая, Мінск. Пастаўкі ў Беларусь усіх неабходных медыкаментаў з Еўропы прадаўжаюцца, заявіў журналістам генеральны дырэктар РУП “Белфармацыя” Сяргей Літаш перад урачыстым мерапрыемствам з нагоды 100-годдзя з дня заснавання прадпрыемства, якое праходзіць у Вялікім тэатры оперы і балета, перадае наш сайт.

З-за санкцыйнага націску была парушана лагістыка, адзначыў Сяргей Літаш. “Былі пэўныя складанасці ў лагістычных ланцугах. Нейкія авіялініі перасталі лятаць у Беларусь, але мы знайшлі альтэрнатыўныя шляхі праз Расійскую Федэрацыю, аўтамабільным транспартам. Усе праблемы, якія ўзнікалі на нашым шляху, мы вырашылі”, – сказаў ён.

Гендырэктар “Белфармацыі” адзначыў, што лекавыя сродкі, як заяўляюць усе пастаўшчыкі, пад санкцыі не падпадаюць. “Мы прадаўжаем пастаўляць усе неабходныя медыкаменты з Еўропы, іншых краін. Абмежаванні не могуць распаўсюджвацца на лекавыя сродкі”, – сказаў ён.

Сяргей Літаш заўважыў, што больш за 50 працэнтаў усіх лекавых сродкаў – беларускай вытворчасці. Разам з тым прадпрыемства працуе з пастаўшчыкамі з 30 краін. “Кантракты аб’ядноўваюць больш за 200 вытворцаў па ўсім свеце”, – адзначыў Сяргей Літаш.

Паводле яго слоў, створаны запасы лекавых сродкаў як беларускай, так і імпартнай вытворчасці – ад 1,5-2-месячнай патрэбнасці па шэрагу пазіцый да паўгадавой.

“Мы не стаім на месцы, будзем развівацца далей, пашыраць аптэчную сетку, адкрываць новыя аптэкі там, дзе яны патрэбны, у раёне новабудоўляў, лячэбных арганізацый. Плануем пашыраць супрацоўніцтва з новымі пасташчыкамі, вытворцамі, дыверсіфікаваць пастаўкі. У нас заключаюцца новыя кантракты на медыкаменты з Турцыі, Кітая, Індыі, іншых краін”, – сказаў на заканчэнне Сяргей Літаш.

“Белфармацыя” – буйнейшая аптэчная сетка, дыстраб’ютар і пастаўшчык лекавых сродкаў. У складзе РУП 220 аптэк, аптэчны склад, сучасны лагістычны цэнтр. Асартыментны пералік прадукцыі – амаль 6 тыс. найменняў, у тым ліку амаль 3,4 тыс. – лекавыя сродкі.

Источник

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть