Інфаграфіка

Гандаль Беларусі |

Гандаль Беларусі |

У сферы гандлю і грамадскага харчавання працавалі 703,6 тыс. чалавек (каля 16% усяго занятага насельніцтва)*.

Колькасць і гандлёвая плошча магазінаў**:

2020 год – 59,4 тыс. шт. (6 391 кв.м);

2019 год – 58,5 тыс. шт. (6 103 кв.м).

У сельскай мясцовасці – 9,8 тыс. магазінаў (16,5%), у гарадской – 49,6 тыс. (83,5%).

Колькасць магазінаў па абласцях і Мінску:***

Брэсцкая вобласць – 9 849;

Віцебская вобласць – 7 305;

Гомельская вобласць – 8 434;

Гродзенская вобласць – 6 806;

Мінская вобласць – 9 610;

Магілёўская вобласць – 7 065;

Мінск – 10 337.

У рознічным гандлі прададзена* тавараў на Br49,6 млрд, што ў супастаўных цэнах на 4,5% больш, чым у 2018 годзе.

Арганізацыямі гандлю прадстаўлены шырокі асартымент беларускіх тавараў. Доля продажаў прадукцыі айчыннай вытворчасці ў рознічным тавараабароце арганізацый гандлю (без мікраарганізацый) склала 61%*.

Доля беларускай прадукцыі ў агульным аб’ёме продажаў асобных тавараў у арганізацыях гандлю*:

яйкі – 100%,

мяса і мясныя прадукты – 99,7%,

масла сметанковае – 99,7%,

сыр – 92,6%,

мука – 85,7%,

цукар – 85,3%,

халадзільнікі і маразільнікі – 52,5%,

будматэрыялы – 46,9%,

панчошна-шкарпэтачныя вырабы – 81,2%,

скураны абутак – 47,9%,

верхняе адзенне – 39,5%,

ніжняя бялізна – 67,1%.

Усё актыўней спажыўцы карыстаюцца магчымасцю набываць тавары праз інтэрнэт-магазіны.

Найбольш папулярныя тавары ў інтэрнэт-магазінах (у працэнтах да рознічнага тавараабароту інтэрнэт-магазінаў; без мікраарганізацый)*:

адзенне – 13,1%,

электрабытавыя прыборы і інструменты – 11,8%,

абутак – 8,1%,

мэбля – 4,7%,

парфумерна-касметычная прадукцыя і туалетныя прылады – 4,1%.

* у 2019 годзе

** на пачатак 2020 года

*** на канец 2019 года

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Источник

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть