Фотафакт. Гурт «Дразды» павіншаваў шчучынцаў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Гурт «Дразды» завітаў у Шчучын у рамках тура «Хата бацькоў». Гэта 55-ы горад, у якім пабывалі артысты. Хлопцы с першых нот скарылі сэрцы сціплых слухачоў.
Зала цэнтра культры і народнай творчасці ўраз напоўнілася гукамі жывой музыкі. Саліст гурта не толькі выдатна спяваў, але і пранікнённа гаварыў пра сваю творчасць, расказваў пра вясковае дзяцінства і тую самую сцежку, якую змог адшукаць да сэрцаў беларусаў. У адказ – воплескі і кветкі.
Віталь Карпанаў адзначыў, што шчырасць людзей з невялікіх гарадоў падкупляе і ён разам з музыкантамі з задавальненнем вандруе ў рамках тура па Беларусі.
Таленавітыя і харызматычныя артысты далі жару! Славуты хіт «Не прадаецца хата бацькоў» гурта «Дразды» і яго саліста Віталя Карпанава спявалі ўсе без выключэння. Яшчэ доўга слухачы не хацелі развітвацца з артыстамі беларускай эстрады. Аўтографы, фота на памяць і абяцанні сустрэцца зноў – на такіх мажорных нотах завяршылася музычная імпрэза.