У свеце

Фінляндыя аб’явіла аб адмене рэжыму надзвычайнага становішча

Фінляндыя аб'явіла аб адмене рэжыму надзвычайнага становішча
Сана Марын Фота Yle

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

Украіна пачала выходзіць з трэцяй хвалі COVID-19 – Сцяпанаў

У Афрыцы колькасць заражаных COVID-19 перасягнула 4,5 млн

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Фінляндыі прыняў рашэнне з 27 красавіка адмяніць рэжым надзвычайнага становішча, які быў уведзены ў сакавіку з-за пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі, паведамляе Yle.

Кіраўнік урада Сана Марын заявіла, што рэжым надзвычайнага становішча ў Фінляндыі завяршаецца сёння. Паводле слоў Марын, каардынацыйная група па пытаннях барацьбы з COVID-19 сабралася сёння раніцай і пастанавіла, што перадумоў для прадаўжэння дзеяння рэжыму няма. Прэм’ер абмеркавала гэта пытанне з прэзідэнтам.

Як паведамлялася раней, улады Фінляндыі 21 красавіка абнародавалі абноўлены план паступовай адмены каранавірусных абмежаванняў. Асноўныя змяненні павінны будуць закрануць правядзенне масавых культурных і спартыўных мерапрыемстваў, а таксама заняткаў дзяцей і моладзі.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть