У свеце

Эканоміцы Германіі пагражае значны спад у выпадку прадаўжэння каранцінных мер

Эканоміцы Германіі пагражае значны спад у выпадку прадаўжэння каранцінных мер
Фота Reuters

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нямецкай эканоміцы пакуль удаецца трымацца на плаву, але яна можа зведаць значны спад, калі меры па стрымліванні распаўсюджвання каранавіруса будуць прадоўжаны. Аб гэтым заявілі ў Нямецкім федэральным банку (Bundesbank), паведамляе Reuters.

З восені Германія ўводзіць усё больш жорсткія каранцінныя абмежаванні, спрабуючы процістаяць другой хвалі COVID-19. За ўзмацненне лакдаўну выступае канцлер Ангела Меркель. На гэтым тыдні яна правядзе сустрэчу з кіраўнікамі федэральных зямель для абмеркавання больш жорсткіх абмежаванняў у святле распаўсюджвання мутацый COVID-19.

У Нямецкім федэральным банку заявілі, што, калі абмежавальныя меры ў Германіі будуць пашыраны або ўзмоцнены, краіне пагражае значны эканамічны спад. “Калі інфекцыю не ўдасца значна аслабіць, а бягучыя абмежаванні на эканамічную дзейнасць захаваюцца ці нават будуць узмоцнены, гэта можа прывесці да значнага зніжэння (у эканоміцы)”, – гаворыцца ў штомесячнай справаздачы банка.

У Нямецкім федэральным банку таксама паведамілі, што ў апошнія тры месяцы 2020 года назіралася аднаўленне ў прамысловасці Германіі і будаўнічым сектары. Гэта крыху кампенсавала спад у сферы паслуг і рознічным гандлі.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть