Інфаграфіка

Дзень настаўніка |

Дзень настаўніка |

У Беларусі Дзень настаўніка традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка. У гэтым годзе свята прыпадае на 4 кастрычніка.

Статыстычны партрэт беларускага настаўніка:

86,5% настаўнікаў і кіраўнікоў школ – жанчыны;

99,7% настаўнікаў працуюць у дзяржаўных установах агульнай сярэдняй адукацыі;

93,9% настаўнікаў і кіраўнікоў школ маюць вышэйшую адукацыю;

78,8% настаўнікаў і кіраўнікоў школ маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю;

68,7% настаўнікаў і кіраўнікоў школ маюць стаж работы па спецыяльнасці больш за 15 гадоў;

77,6% настаўнікаў – гэта настаўнікі-прадметнікі.

На пачатак 2019/2020 навучальнага года ў Беларусі функцыянавала 3020 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзе працавалі 111,2 тыс. настаўнікаў:

у гарадской мясцовасці – 1425 устаноў, 77,3 тыс. настаўнікаў;

у сельскай мясцовасці – 1595 устаноў, 33,9 тыс. настаўнікаў.

На пачатак 2019/2020 навучальнага года ў сярэднім на аднаго настаўніка прыпадала 9 вучняў:

у гарадскіх школах – 11 вучняў;

у сельскіх школах – 5 вучняў.

Топ-5 прадметаў па ўдзельнай вазе*

настаўнікаў-мужчын:

– фізічная культура – 62,9%,

– дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка – 59,3%,

– працоўнае навучанне – 42,8%,

– фізіка – 34,5%,

– гісторыя і іншыя грамадскія дысцыпліны – 29,2%;

настаўнікаў-жанчын:

– руская мова і літаратура – 97,7%,

– беларуская мова і літаратура – 97,3%,

– замежныя мовы – 94,8%,

– хімія – 91,6%,

– біялогія – 91,5%.

* Да агульнай колькасці настаўнікаў-прадметнікаў.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Источник

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть