Інфаграфіка

Дзень без аўтамабіля ў Мінску |

Дзень без аўтамабіля ў Мінску |

Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога – прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыўнага аўтамабілю транспарту. Дэвіз тыдня ў 2020 годзе – “Выбірай, на чым перамяшчацца” (Choose your move).

Вадзіцелі 22 верасня могуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам Мінска пры прад’яўленні правоў і тэхнічнага пашпарта на аўто.

Мерапрыемствы Еўрапейскага тыдня мабільнасці:

велапрабег па маршруце пр.Дзяржынскага, 131 – Нацыянальная бібліятэка Беларусі;

акцыя “На работу на веласіпедзе”. Гараджанам, якія будуць дабірацца на работу на веласіпедзе, прапануюць бясплатныя фрукты, каву і чай у шасці пунктах сталіцы:

– стэла “Мінск – горад-герой”,

– уваход у Батанічны сад,

– пр.Пушкіна, д.85,

– Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр,

– універмаг “Беларусь”,

– “Мінск-Арэна”.

У Мінску Еўрапейскі тыдзень мабільнасці праходзіць пяты год запар.

Упершыню акцыя “Дзень без аўтамабіля” прайшла ў Францыі ў 1998 годзе. Беларусь далучылася да яе ў 2008-м.

Крыніца: Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Источник

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть