Культура

Дырыжор Вялікага тэатра Дзмітрый Мацвіенка стаў абсалютным пераможцам міжнароднага конкурсу маладых дырыжораў

Дырыжор Вялікага тэатра Дзмітрый Мацвіенка стаў абсалютным пераможцам міжнароднага конкурсу маладых дырыжораў
Дзмітрый Мацвіенка. Фота Вялікага тэатра

18 чэрвеня, Мінск . Дырыжыраваць операй “Травіята” на сцэне Вялікага тэатра Беларусі 19 чэрвеня будзе трыумфатар міжнароднага конкурсу маладых дырыжораў імя Мікалая Малько (Данія) Дзмітрый Мацвіенка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе тэатра.

Дырыжор Вялікага тэатра Беларусі Дзмітрый Мацвіенка стаў абсалютным пераможцам конкурсу маладых дырыжораў імя Мікалая Малько, які адбыўся 7-12 чэрвеня ў Капенгагене. Музыкант узяў першую прэмію і прыз глядацкіх сімпатый. У фінале яму процістаялі Хлоя Дзюфрэйн (Францыя) і Ліньхань Цюі (Кітай).

Як адзначылі ў тэатры, убачыць і пачуць Дзмітрыя Мацвіенку за работай на роднай сцэне можна 19 чэрвеня на оперы Джузэпэ Вердзі “Травіята”. Галоўныя партыі выканаюць Алена Золава (Віялета), Аляксей Мікуцель (Альфрэд), Уладзімір Пятроў (Жэрмон).

Вядомы міжнародны конкурс маладых дырыжораў праводзіцца ў Капенгагене кожныя тры гады, пачынаючы з 1965-га, Сімфанічным аркестрам Дацкага радыё ў памяць пра дырыжора Мікалая Малько (1883-1961). Кандыдатам павінна быць ад 20 да 35 гадоў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть