Эканоміка

Дэпутаты зацвердзілі справаздачу аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2020 год

Дэпутаты зацвердзілі справаздачу аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2020 год

17 чэрвеня, Мінск . Дэпутаты на пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання зацвердзілі справаздачу аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2020 год,

Законапраект унесены ў Палату прадстаўнікоў Прэзідэнтам. Неабходнасць разгляду законапраекта на другой сесіі абумоўлена патрабаваннямі Бюджэтнага кодэкса і Рэгламента Палаты прадстаўнікоў, дзе ў арт.197 прадугледжана, што праект закона аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за справаздачны фінансавы год разглядаецца Палатай прадстаўнікоў да разгляду праекта закона аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год.

“Выкананне рэспубліканскага бюджэту ў 2020 годзе ажыццяўлялася ва ўмовах уплыву эпідэміялагічнай сітуацыі, зніжэння сусветных цэн на асноўныя экспартныя тавары, што вырабляюцца ў рэспубліцы, і невыканання трох з шасці важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. Што негатыўна паўплывала на фарміраванне даходнай часткі бюджэту і прывяло да неабходнасці ўдакладнення яго даходаў у бок іх зніжэння. У выніку ўдакладненняў даходы рэспубліканскага бюджэту зменшаны і склалі Br23 417 945,8 тыс., выкананы ў суме Br23 678 480,5 тыс., або 101,1 працэнта да ўдакладненага плана і 96,9 працэнта да плана, зацверджанага законам”, – расказала старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Людміла Ніжэвіч.

Паводле яе слоў, у параўнанні з 2019 годам даходы рэспубліканскага бюджэту 2020 года зменшыліся на Br596 012,3 тыс., або на 2,5 працэнта.

“Найбольшы ўплыў на фарміраванне даходнай часткі аказала зніжэнне даходаў ад знешнеэканамічнай дзейнасці, абумоўленае зніжэннем сусветных цэн на асноўныя экспартныя тавары (нафта і нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні), недапаступленне падатку на прыбытак, а таксама зніжэнне даходаў ад выкарыстання маёмасці, што знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці ў сувязі з пагаршэннем эфектыўнасці дзейнасці суб’ектаў гаспадарання”, – адзначыла парламентарый.

У даходы дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў паступіла Br785,7 млн, або 102,8 працэнта ўдакладненага гадавога плана. У параўнанні з 2019 годам зніжэнне склала 8,2 працэнта.

У цэлым у 2020 годзе па кансалiдаваным бюджэце падатковая нагрузка склала 22,8 працэнта да ВУП і знізілася ў параўнанні з 2019 годам на 2,2 працэнта, што звязана з перавышэннем тэмпаў росту ВУП над тэмпам росту падатковых даходаў.

У сувязі са зніжэннем паступлення даходаў у 2020 годзе праводзілася аптымізацыя і расходаў бюджэту пры неабходнасці іх пераразмеркавання і павелічэння ў цэлым для захавання стабільнасці функцыянавання аб’ектаў сацыяльнай сферы і суб’ектаў гаспадарання ў аб’ёме Br1 млрд. У выніку ўдзельная вага расходаў кансалідаванага бюджэту на сацыяльную сферу да ВУП павялічылася з 12,7 працэнта ў 2019 годзе да 12,9 працэнта ў 2020-м.

Расходная частка рэспубліканскага бюджэту ў 2020 годзе прафінансавана ў суме Br25 890 803,5 тыс., або 97,9 працэнта ўдакладненага гадавога плана, адносна 2019 года прафінансаваныя расходы бюджэту павялічыліся на 22,4 працэнта.

Усе сацыяльныя гарантыі, а таксама абавязацельствы краіны па пагашэнні знешняга і ўнутранага даўгоў, гарантаваныя дзяржавай, выкананы ў тэрмін і ў поўным аб’ёме.

Па выніках 2020 года дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту склаў Br2 212 323 тыс., або 1,5 працэнта да ВУП, супраць 995 077,4 тыс., зацверджаных законам.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть