Культура

Дакументальны фільм “Перазвон” выйдзе ў беларускі кінапракат 22 чэрвеня

Дакументальны фільм "Перазвон" выйдзе ў беларускі кінапракат 22 чэрвеня
Скрыншот з відэа

21 чэрвеня, Мінск . Рэспубліканская прэм’ера дакументальнага фільма “Перазвон” адбудзецца 22 чэрвеня. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Алёна Астаповіч.

Фільм “Перазвон” прадставяць публіцы да 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Карціна прысвечана тысячам спаленых вёсак. Стужка дае магчымасць пераасэнсаваць на сучасным этапе палітыку генацыду, якая праводзілася нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Беларусі.

“Рэжысёр і аўтар сцэнарыя Яўген Сяцько выбраў лепшае з ваеннай калекцыі кінастудыі “Беларусьфільм” і метадам перамантажу стварыў вельмі эмацыянальную карціну, якая складаецца з эпізодаў, аб’яднаных у 52 хвіліны фільма. Ёсць у стужцы і сапраўдная хроніка, кадры з вядомага “Ідзі і глядзі” Элема Клімава і сучасныя здымкі. Аператарам фільма выступіў Сяргей Мілешкін”, – расказалі ў прэс-службе.

З трэйлерам можна азнаёміцца ​​па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=mAo59Gl89HI.

Источник

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть