Грамадства

ЦТ па рускай мове плануюць прайсці больш за 50,8 тыс. абітурыентаў

ЦТ па рускай мове плануюць прайсці больш за 50,8 тыс. абітурыентаў
Фота з архіва

18 чэрвеня, Мінск . ЦТ па рускай мове плануюць прайсці больш за 50,8 тыс. абітурыентаў, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

“Каб гарантаваць бяспечныя і камфортныя ўмовы для абітурыентаў, іспыты па самых масавых прадметах, у тым ліку па рускай мове, праходзяць два дні”, – расказаў Юрый Міксюк.

Такім чынам, ЦТ па рускай мове пройдзе 18 і 19 чэрвеня. “Пры гэтым абітурыент не зможа прайсці іспыт не ў тым пункце і не ў той дзень, які запісаны ў яго ў пропуску”, – адзначыў дырэктар РІКВ.

Традыцыйна іспыт стартуе ў 11.00. Абітурыентам рэкамендавана своечасова прыбываць да пунктаў цэнтралізаванага тэсціравання – не пазней як за паўгадзіны да пачатку іспыту.

ЦТ па грамадазнаўстве адбудзецца 21 чэрвеня, матэматыцы – 23 і 24 чэрвеня, біялогіі – 26 чэрвеня. ЦТ па замежнай мове можна будзе здаць 28 чэрвеня, хіміі – 30 чэрвеня, фізіцы – 2 ліпеня, гісторыі Беларусі – 4 ліпеня, геаграфіі – 6 ліпеня, сусветнай гісторыі (навейшы час) – 8 ліпеня.

Даты рэзервовых дзён – 14 і 16 ліпеня (беларуская і руская мовы), 14 і 18 ліпеня (грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя (навейшы час). Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні – з 2 па 9 ліпеня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть