Культура

Беларускі анімацыйны фільм “263 ночы” пакажуць да Дня Перамогі ў музеі ВАВ

Беларускі анімацыйны фільм "263 ночы" пакажуць да Дня Перамогі ў музеі ВАВ
Фота з архіва

4 мая, Мінск . Падзейны некамерцыйны паказ анімацыйнага фільма “263 ночы”, прымеркаваны да святкавання Дня Перамогі, пройдзе 7 мая ў 15.00 у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.

“263 ночы” – міжнародны праект Беларусі, Расіі і Ізраіля, заснаваны на рэальнай гісторыі групы з 26 яўрэяў, якія спрабавалі выжыць у выкапаным імі склепе ў страшныя гады фашысцкай акупацыі і стварэння гета. 263 ночы ў падзямеллі, без магчымасці выбрацца, з рызыкай кожны дзень быць знойдзенымі і знішчанымі”, – расказалі ў ведамстве.

Рэжысёр мультфільма – Ірына Тарасава, аўтар сцэнарыя – Канстанцін Андрушачкін. Мастаком-пастаноўшчыкам выступіла Ганна Емяльянава, кампазітарам – Юрый Павалоцкі, гукарэжысёр – Віктар Морс. У ролі апавядальніка за кадрам – народны артыст Расіі Арыстарх Ліванаў.

Арганізатары паказу – Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У Мінкультуры дадалі, што ўжо ў ліпені “263 ночы” гледачы змогуць убачыць на юбілейным, XXX Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Сусветная прэм’ера анімацыйнага фільма адбудзецца летам адначасова ў Беларусі, Расіі і Ізраілі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть