Беларусь – Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва |
Расія з’яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі.
Аб’ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2019 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся ў 5,5 раза*.
Аб’ём знешняга гандлю таварамі ў 2019 годзе – $35,7 млрд.
У агульным аб’ёме экспарту тавараў Беларусі на долю Расіі прыпадала 41,5% – $13,7 млрд.
Імпарт тавараў з Расіі склаў 55,8% у агульным аб’ёме імпарту Беларусі – $22 млрд.
Беларусь экспартавала:
малако і малочную прадукцыю – $2039,4 млн,
грузавыя аўтамабілі – $750,6 млн,
мяса і мясныя субпрадукты – $596,5 млн,
трактары і седлавыя цягачы – $320,0 млн.
Беларусь імпартавала:
нафту сырую, уключаючы газавы кандэнсат – $6580,8 млн,
прыродны газ – $2637,5 млн,
чорныя металы і вырабы з іх – $1944,5 млн,
легкавыя аўтамабілі – $946,8 млн.
*тут і далей – у адпаведнасці з удакладненымі данымі за 2019 год
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.