Інфаграфіка

Беларусь – Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва |

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва |

Расія – асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб’ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2020 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся ў 4,5 раза.

Аб’ём знешняга гандлю таварамі ў 2020 годзе – $29,5 млрд.

У агульным аб’ёме экспарту беларускіх тавараў на долю Расіі прыпадала 45,2% – $13,1 млрд.

Імпарт тавараў з Расіі склаў 50,2% у агульным аб’ёме імпарту Беларусі – $16,4 млрд.

Беларусь экспартавала:

– малако і малочную прадукцыю – $2001,1 млн,

– мяса і мясныя субпрадукты – $525,2 млн,

– грузавыя аўтамабілі – $342,5 млн,

– трактары і седлавыя цягачы – $317,3 млн,

– мэблю, уключаючы медыцынскую – $281,6 млн.

Беларусь імпартавала:

– нафту сырую, уключаючы газавы кандэнсат – $3441 млн,

– прыродны газ – $2453,3 млн,

– чорныя металы і вырабы з іх – $1177,0 млн,

– легкавыя аўтамабілі – $566,1 млн,

– часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў – $128,6 млн.

Сярод арганізацый з доляй замежнага капіталу, што дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі, лідзіруюць арганізацыі з інвестыцыямі з Расіі – 2315 арганізацый.

Паступіла інвестыцый з Расіі – $3,6 млрд.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Источник

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть