Палітыка

Беларусь і Расія абмеркавалі падрыхтоўку да X Форуму рэгіёнаў у 2023 годзе ва Уфе

Беларусь і Расія абмеркавалі падрыхтоўку да X Форуму рэгіёнаў у 2023 годзе ва Уфе

Фота МЗС

9 верасня, Мінск. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у РФ Дзмітрый Крутой 8 верасня сустрэўся з намеснікам старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Юрыем Вараб’ёвым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Падчас перагавораў бакі абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-расійскіх адносін і інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы. Пасол Беларусі адзначыў асаблівую ролю парламентаў дзвюх краін у заканадаўчым забеспячэнні рэалізацыі 28 саюзных праграм, у мэтах выканання якіх трэба будзе прыняць больш за 400 нарматыўных прававых актаў і двухбаковых пагадненняў.

Бакі акцэнтавалі ўвагу на падрыхтоўцы да маючага адбыцца ў 2023 годзе ва Уфе дзясятага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У гэтым кантэксце Дзмітрый Крутой выказаў упэўненасць, што форум стане чарговым важкім укладам беларускіх і расійскіх сенатараў у пашырэнне міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння і ўмацаванне супрацоўніцтва.

Источник

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть