Спорт

Баксёры шасці краін выступаюць у Мінску на турніры памяці Уладзіміра Батвінніка

Баксёры шасці краін выступаюць у Мінску на турніры памяці Уладзіміра Батвінніка
Фота Беларускай федэрацыі бокса

13 кастрычніка, Мінск . Баксёры з шасці краін прымаюць удзел у міжнародным турніры памяці ганаровага майстра спорту СССР, заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Батвінніка. Спаборніцтвы стартавалі сёння ў сталічным спарткомплексе “Чыжоўка-Арэна”, паведаміў выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі бокса Дзяніс Сабалеўскі.

“За ўзнагароды турніру спаборнічаюць 98 баксёраў 2002-2003 гадоў нараджэння з шасці краін. Акрамя гаспадароў спаборніцтваў аматары бокса ўбачаць на рынгу прадстаўнікоў каманд Грузіі, Кітая, Расіі, Узбекістана і Францыі. На жаль, каманда Іспаніі з-за пандэміі каранавіруса не змагла прыняць удзел у турніры”, – адзначыў ён.

13-14 кастрычніка пройдуць папярэднія баі. Паўфінальныя паядынкі адбудуцца 15 кастрычніка (пачатак ранішняй сесіі – 12.00, вячэрняй – 15.00). Вырашальная стадыя спаборніцтваў намечана на 16 кастрычніка. Фіналы пачнуцца ў 11.00.

Міжнародны турнір па боксе ў памяць пра ганаровага майстра спорту СССР, заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Батвінніка – адзін з нямногіх стартаў сярод моладзі, які ўваходзіць у спаборніцкі каляндар Еўрапейскай канфедэрацыі бокса. Для беларускіх атлетаў старт стане апошнім этапам падрыхтоўкі да кантынентальнага форуму, які ў лістападзе бягучага года пройдзе ў Чарнагорыі.

Источник

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть